“Хачу даказаць, што рэп можа быць асэнсаваным”: пинский музыкант Иван Дорошенко о переходе на белорусский язык, вдохновении и критике — PINSKNEWS.BY

Loading

Пинск является поистине музыкальным городом. Это можно увидеть по популярности фестивалей, а также количеству стрит-музыкантов на площади Ленина, большинство из которых — простые молодые люди, которые находят свою отдушину в гитарных струнах.

Наш сегодняшний герой не просто сумел влиться в число местной творческой молодежи, но и сломать различные стереотипы о том, какой должна быть музыка: парень самостоятельно пишет рэп на родном языке.

— Завуць мяне Іван Дарашэнка. Я творчы чалавек, які пачаў дзейнасць с 13 гадоў. Займаюся музыкай, відэаблогінгам, напісаннем артыкулаў пра тэхналогіі. Таксама пішу вершы і праяўляю актыўную грамадзянскую пазіцыю ў адносінах да роднай мовы і культуры. У свабодны час зарабляю на фрылансе.

На канале про технологии у Ивана в общей сложности больше 700 тысяч просмотров, на музыкальном — почти 25, и это количество с каждым днем становится все больше. “Полесская правда” пообщалась с молодым артистом и узнала у него об источниках вдохновения и мотивации.

Как начался твой путь? И почему именно рэп?

Упершыню я пачуў амерыканскі рэп, калі мне было 9 гадоў. Гэта звесна быў Eminem, Dr. Dre. Потым мяне зацікавіла сама рэп-культура, я вывучыў біяграфію кожнага з іх, глядзеў многа фільмаў, чытаў падручнікаў, аўтабіяграфій. Калі ты слухаеш гэтых музыкантаў, ты адчуваеш, што яны зараджаны энэргіяй, іх песні напоўнены сэнсам. Яны выраслі ў нейкіх раёнах, гета, яны былі чорнымі людзьмі, падвяргаліся дыскрымінацыі ў 90-я, і яны пра гэта пісалі. А калі слухаеш рускі рэп, ты не разумееш амаль і слова. Я хацеў паказаць, што рэп можа быць асэнсаваным. Канешне, не я быў першы ў гэтай справе, да мяне былі Johnyboy, Oxxxymiron і іншыя. Але я хацеў стаць прыкладам таго, што малады хлопец можа таксама пісаць на розныя тэмы.

– Ты известен тем, что начинал с треков на белорусском языке. Какую роль в твоей жизни играет он сегодня?

Мае сацыяльныя сеткі ўсе на ёй, а яшчэ я стараюся размаўляць на беларускай мове кожны дзень у жыцці. Змагаюся з гэтым, бо ў мяне разнастайная праца і другі канал пра тэхніку, які я ўсё ж вяду на рускай. Але зараз я пераарыентаваў сваю творчасць: публікацыі і гісторыі ў Instagram раблю выключна на роднай гаворцы, тое ж самае магу сказаць і пра старонку “ВКонтакте”. Застаўся толькі YouTube. Спрабую заваяваць ужо мясцовую аўдыторыю. У канцы года ў мяне павінен выйсці першы беларускамоўны альбом.

Иван Дорошенко выступил на фестивале «Зори над Пиной-2022».

С чего начался твой переход на белорусский язык? Как вообще к тебе пришла такая идея? С чем связано это желание?

У 2019 годзе ў школе праходзіў конкурс вершаў на беларускай мове. Я падумаў, што будзе, калі я напішу верш і пакладу яго на музыку. Мяне натхнiла адна настаўніца, якая працавала ў школе, так і здарылася. Да 2019-га не планаваў сур’ёзна займацца гэтым. Добра, трэк на беларускай мове быў, але я не бачыў у гэтым сваёй будучыні. Былі планы, але потым былы  вучань школы прапанаваў мне зняць кліп да трэка. І мы гэта зрабілі. У маім горадзе гэта была сенсацыя, бо, вось, школьнік чытае на беларускай мове. Потым я ўзяў перапынак і звярнуўся ў 2021-м з рускім альбомам “Рэп уже не тот”. У ім я выразіў думкі пра тое, якім павінен быць рэп. Тады я натрэніраваў дыкцыю.

Далей я пачаў знаёміцца з беларускай музыкай, з рознымі рэперамі і рок-бэндамі, якіх у нас у краіне на дзіва аказалася даволі шмат. Так і атрымалася.

Я працаваў з хлопцам, і ў нас выйшла песня пад назвай “Апошняя восень”. Пазней заняў першае месца у мясцовым каледжы мастацтваў з трэкам пра Пінск. Яна гучала на “Зорах над Пінай”, на пешаходцы, і ў іншых месцах. Так я паказаў, што наша родная мова шматфункцыянальная і можа выкарыстоўвацца нават у рэпе. Адсюль я і ўзяў натхненне перайсці на яе ў штодзённым жыцці.

Как твои близкие относятся к твоему переходу на белорусский язык? Они поддержали тебя, или наоборот ты чувствуешь давление?

Мае родзічы, напрыклад, не размаўляюць на беларускай мове, як такой падтрымкі няма, але і няма націску. Таксама і з боку сяброў. Усе адносяцца нейтральна.

– Как ты считаешь, трудно ли развиваться музыканту, находясь в регионе? Не думал переехать в столицу или другой крупный город?

– Для мяне ўвогуле быць у маленькім горадзе лепш, чым у вялікім. Тут лягчэй прабіцца, цябе самі запрашаюць на мерапрыемствы. У Мінску вялікая канкурэнцыя. Тут больш магчымасцей пра сябе заявіць. Напрыклад, ты выступіў, хтосьці зняў на камеру і выставіў у Інтэрнэт. І вось, цябе ўжо ведаюць.

Каб паехаць у сталіцу, трэба спачатку дабіцца чагосьці ў сваім куточку. Тут усё роднае, таму калі б я стаў зорачкай на ўсю Беларусь – усё роўна хутчэй за ўсё застаўся б тут.

– Какие преграды существуют на пути начинающего музыканта и к чему нужно быть готовым?

– Існуе такое паняцце, як крытыка. Яна бывае абгрунтаваная i неабгрунтаваная. Да першай трэба прыслухоўвацца, да іншай – быць гатовым. Яшчэ адна праблема – самавыгаранне. Усе хочуць усяго i зараз, але многія дабіваюцца сваіх мэт за 20 гадоў і больш. Трэба мець цярпенне і вытрымку.

Ты уже упомянул выше про творческое выгорание. Как ты справляешься с ним сам?

Я бяру паўзы і пераключаюся на іншыя вiды дзейнасці. Гэта дае мне сілы.

Как ты находишь темы для своих треков?

– Мне прыходзіць у галаву слова ці радок, а потым да iх прыдумваецца ўся песня. Я пішу звычайна ноччу ці калі ціха. Тэмы прыходзяць спантанна. Няма такога, што я сажуся і думаю: “Так, трэба напісаць песню пра Пінск”. Не, гэта прыходзіць, напрыклад, пасля падкасту ці іншага. Бывае такое, што прыйдзе думка, а я забыў запісаць. Гэта вельмі сумна”.

Ну и напоследок: с кем бы ты хотел фит?

– У мяне мала сумесных работ. Я раней гарэў жаданнем стварыць творчае аб’яднанне, але зараз кінуў гэтую справу. Гэта марудна, акрамя стваральніка ніхто не зацікаўлены. Я хачу працаваць з чалавекам, які не толькі можа, напрыклад, спяваць, а яшчэ і хоча паказаць сябе.

Интервью провела Дарья Веренич

Понравилась новость? Поделитесь ею с друзьями, используя кнопки: