У Мінску плануюць зменшыць нормы спажывання вады ў 4 разы. 21.by

У Мінску плануюць зменшыць нормы спажывання вады ў 4 разы

26.11.2019 21:44 — -список- |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


pixabay.com

У Мінску плануюць зменшыць нормы спажывання вады ў 4 разы. З такой прапановай выступіў Мінскводаканал, яе падтрымала Рада па развіцці прадпрымальніцтва пры Мінгарвыканкаме, інфармуе minsknews.by.

На сённяшні дзень у сталіцы дзейнічаюць нормы спажывання вады, усталяваныя ў 2003 годзе. Цяпер жа наспела неабходнасць змены нормаў. У жылым фондзе для аказання жыллёва-камунальных паслуг і тэхнічнага абслугоўвання дзейнічае нарматыў 12 літраў на 1 кв. метр. Яго прапануецца знізіць да 3 літраў на 1 кв. м.

Што да суб'ектаў гаспадарання, то гадавыя налічэнні за ваду могуць знізіць на 620 тысяч рублёў.

У планах Мінскводаканала — перагляд нарматыву спажывання вады для насельніцтва і абанентаў, у якіх няма лічыльнікаў, ды на вядзенне асабістай гаспадаркі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
pixabay.com У Мінску плануюць зменшыць нормы спажывання вады ў 4 разы. З такой прапановай выступіў Мінскводаканал, яе падтрымала Рада па развіцці прадпрымальніцтва...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика